2 кастрычніка 2019 г. дацэнтам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Н. Г. Маскаевай у рамках дысцыпліны «Канкурэнцыя ў міжнародным прыватным праве» арганізавана сустрэча магістрантаў спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя" з адвакатам адвакацкага бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» Антонам Аляксандравічам Навіцкім.
Дзякуючы глыбока прадуманаму, змястоўнаму інтэрактыўнаму выступленню А. А. Навіцкага магістранты атрымалі неабходнае ўяўленне аб праблемах прымянення беларускага заканадаўства ў сферы процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, у прыватнасці тых, якія датычацца вызначэння падведамнасці і падсуднасці адпаведных спраў, размежавання названых відаў парушэнняў, рэалізацыі правоў заяўнікаў, складання іскавых заяў і скаргаў, адказнасці правапарушальнікаў, слухачы атрымалі ўсебаковыя адказы на цікавячыя іх пытанні, усвядомілі неабходнасць бесперапыннага павышэння свайго прафесійнага ўзроўню.
