5 кастрычніка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася лекцыя па міжнародным марскім праве прафесара Радрыга Марэ: «The Law of the Sea: Our Oceans, Our Future».
Прафесар Марэ — кандыдат ад Бразіліі на замяшчэнне вакантнай пасады суддзі Міжнароднага трыбунала ААН па марскім праве ў Гамбургу, аўтарытэтны навуковец і практыкуючы юрыст у галіне міжнароднага марскога права.
У рамках лекцыі прафесар не толькі выклаў навуковыя падыходы па актуальных пытаннях устойлівага развіцця і экалогіі, але і падзяліўся ўнікальным прафесійным вопытам юрыста-міжнародніка, які прадстаўляе інтарэсы дзяржаў пры вырашэнні спрэчных сітуацый у сферы марскога права, а таксама кансультуе ўрады па важных пытаннях, што тычацца выкарыстання марскіх прастор.
Прафесар Марэ таксама прэзентаваў факультэту калектыўную манаграфію «Prospects of Evolution of the Law of the Sea, Environmental Law and the Practice of ITLOS: New Challenges and Emerging Regimes», выдадзеную з яго удзелам і пад яго навуковым рэдактарствам.
Студэнты спецыяльнасцяў "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны", якія прынялі ўдзел у лекцыі, удзячны спадару Марэ за натхненне, карысныя практычныя парады і манаграфію прафесара, падораную ў фонд факультэцкай бібліятэкі.
ФМА дзякуе Пасольству Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь за магчымасць пагутарыць з экспертам такога ўзроўню.
Тэкст падрыхтавала Ганна Віктараўна Таляронак, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права