4 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбыўся міжнародны студэнцкі навуковы форум — ll Міжнародныя Vlll Рэспубліканскія студэнцкія чытанні "Дыялог моў і культур". У Міжнародных студэнцкіх чытаннях прынялі ўдзел студэнты 4 курса факультэта міжнародных адносін спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Хаджыеў Абдылджаліл і Алымава Гарбансалтан. Студэнты падрыхтавалі даклады, у якіх раскрывалі асаблівасці моўнай карціны свету туркмен, робячы акцэнт на момантах, якія спрыяюць паразуменню прадстаўнікоў розных культур. Выступленні студэнтаў былі высока ацэнены прысутнымі на форуме выкладчыкамі і студэнтамі. Даклады былі падрыхтаваныя пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Г. В. Варычэнка.
{gallery}2019/2019_10_04{/gallery}