Select your language

3 кастрычніка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ прайшла сустрэча з кіраўнікамі і прадстаўнікамі Савета маладых дыпламатаў МЗС Расійскай Федэрацыі і Савета маладых дыпламатаў МЗС Беларусі.

У сустрэчы акрамя 6 маладых расійскіх і беларускіх дыпламатаў і студэнтаў спецыяльнасцяў "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны" прынялі ўдзел дэкан ФМА Віктар Генадзьевіч Шадурскі і дарадца–пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Уладзімір Вадзімавіч Андрэеў.

Пачатак дыскусіі быў прысвечаны дзейнасці Савета маладых дыпламатаў, існуючага на базе Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі з 2001 года. Асобную ўвагу кіраўнік Савета Канстанцін Калпакоў надаў развіццю і далейшым перспектывам работы Савета, супрацоўніцтву з аналагічнай структурай у МЗС Беларусі. Беларускім бокам у асобе Аляксандры Шкоды, якая кіруе Саветам маладых дыпламатаў у нашым знешнепалітычным ведамстве, была адзначана неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва са студэнтамі і школьнікамі. Дэкан нагадаў пра існаванне ў Мінску школьных структур «Polaris» і «Юный дыпламат», з якімі ФМА павінен узмацніць узаемадзеянне.

У застаўшыся час сустрэча праходзіла ў фармаце Q&A. Студэнты мелі магчымасць задаць пытанні, звязаныя з дыпламатычнай дзейнасцю, атрымаць на іх вычарпальныя адказы прысутных супрацоўнікаў МЗС Расіі і Беларусі.

Пытанні тычыліся самых розных тэм. Асаблівая ўвага была ўдзелена інтэграцыйным аб'яднанням на постсавецкай прасторы, такім як Садружнасць Незалежных Дзяржаў і Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі. Не абышлі ўвагай і канфлікт ва Украіне.

Рэзюмуючы адказы, можна адзначыць наступнае:

  1. СНД – вельмі важны інструмент будавання дыялогу паміж краінамі. Зараз у яго функцыянаванні маюцца некаторыя праблемы, аднак «няма сэнсу разбураць нешта тое, што ўжо існае, і будаваць усё з нуля».
  2. Формула Штайнмаера вельмі важная для рашэння канфлікту ва Украіне, аднак яна з'яўляецца не базісам, а далейшым развіццём дамоўленасцей, дасягнутых у фармаце Мінскіх пагадненняў у 2015 годзе.
  3. Расія бачыць у Рэспубліцы Беларусь толькі раўнапраўнага саюзніка. Дасягнутыя дамоўленасці будуць аднолькава выгаднымі абодвум бакам. Толькі ўспрыманне іншай дзяржавы як роўнага можа прывесці да паспяховага супрацоўніцтва.

У канцы сустрэчы дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар Генадзьевіч Шадурскі ўнёс прапанову аб арганізацыі сумеснай з Саветам маладых дыпламатаў МЗС Рэспублікі Беларусь пляцоўкі для абмену думкамі па знешнепалітычных пытаннях на базе факультэта міжнародных адносін. З боку гасцей была атрымана поўная згода.

Дзмітрый Бакшэеў, студэнт спецыяльнасці "Міжнароднае права" 

{gallery}2019/2019_10_03{/gallery}