Select your language

27 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё спецыялізаванага кабінета "Эканамічная бяспека і інтэлектуальная ўласнасць" на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Гэта новы сумесны праект Асацыяцыі "БелБрэнд" і кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносін.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Камароўскі, суддзя судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Раіса Казарэзава, старэйшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Спарыш, рэгіянальны менеджэр па абароне інтэлектуальнай уласнасці ТАА «Байерсдорф» Даніэль Федаркоў, а таксама патэнтныя павераныя Дзяніс Нядвецкі, Святлана Каралёва і Павел Клемянцоў. У кабінеце адкрылася міні-экспазіцыя кантрафактных тавараў і відэавыставка матэрыялаў аб барацьбе з нелегальным гандлем. У праекце могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Збор экспанатаў кантрафакта для музея працягваецца.