2 кастрычніка адбылася цырымонія ўскладання кветак каля бюста Махатмы Гандзі, размешчанага ва ўнутраным дворыку БДУ. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню 150-годдзя з для нараджэння Махатмы Гандзі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь, дэкан факультэта міжнародных адносін прафесар В. Г. Шадурскі, члены індыйскай дыяспары, а таксама выкладчыкі і студэнты БДУ, якія вывучаюць мову хіндзі.
У гонар святкавання гадавіны па ўсёй рэспубліцы будуць праходзіць маштабныя мерапрыемствы. У рамках запланаванай праграмы 15 кастрычніка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін адбудзецца навуковая канферэнцыя «Махатма Гандзі – чалавек, які зрабіў наш свет лепшым», удзел у якой прымуць не толькі навукоўцы і выкладчыкі з нашай рэспублікі, але і запрошыны прафесар з Індыі.
{gallery}2019/2019_10_02{/gallery}