Select your language

26 верасня 2019 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» і дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права факультэта міжнародных адносін Н. Г. Маскаева наведалі пасяджэнне Суда Цэнтральнага раёна г. Мінска па справе аб аднаўленні на працы.

Дзякуючы высокаму прафесіяналізму суддзі О. В. Паланевіч студэнты атрымалі каштоўныя веды ў галіне прымянення заканадаўства аб працы і грамадзянскім працэсе.

Удзел у судовым пасяджэнні дазволіў студэнтам усвядоміць складанасць і запатрабаванасць прафесіі суддзі, а таксама павысіць матывацыю да паглыблення і пашырэння ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для паспяховай прафесійнай дзейнасці. 

  

нов