Студэнты секцыі французскай мовы прынялі актыўны ўдзел у правядзенні Еўрапейскага дня моў, які прайшоў 26 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Усе тыя, хто ўзяў на сябе ролю выкладчыка ў гэты дзень, – прадстаўнікі краін, якія ўваходзяць або якія збіраюцца ўвайсці ў склад National Institutes for Culture (EUNIC) – сетка нацыянальных культурных прадстаўніцтваў Еўропы. Сёння яна налічвае 36 арганізацый з 28 дзяржаў Еўрапейскага саюза. У многіх краінах свету, дзе прадстаўлены больш чым адзін культурны інстытута краін ЕС, яны аб'ядналіся ў лакальныя кластары, дзейнасць якіх накіравана на развіццё міжкультурнага супрацоўніцтва, падтрыманне мастацтва, адукацыі і моладзевага руху. Еўрапейскі дзень моў у Нацыянальнай бібліятэцы – першая ініцыятыва EUNIC ў Беларусі.
Фармат мерапрыемства дазволіў нашым студэнтам палепшыць моўныя навыкі падчас кароткіх гутарак з носьбітамі 14 моў: аўстрыйскай, англійскай, беларускай, балгарскай, венгерскай, дацкай, ідыш, італьянскай, літоўскай, нямецкай, польскай, французскай, шведскай і мовы жэстаў. Французская мова была прадстаўлены супрацоўнікамі Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Дзідзье Канесам.
А. В. Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў
{gallery}2019/2019_09_26{/gallery}