27 верасня 2019 г. адбылося другое мерапрыемства з цыкла сустрэч з бізнесменамі, спікерамі і экспертамі ў рамках самай практыкаарыентаванай дысцыпліны кафедры міжнародных эканамічных адносін "Практыка міжнароднага бізнесу" для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" ФМА БДУ.
У гэты дзень на ФМА прыйшлі дырэктар кансалтынгавай кампаніі «Адміністрацыйны рэсурс» Аляксей Нямковіч і намеснік дырэктара Ала Ісаева.
Кансалтынгавая кампанія «Адміністрацыйны рэсурс» з 2012 года спецыялізуецца на пошуку і прыцягненні топ-мэнэджараў і унікальных спецыялістаў. Рэалізуе зарплатныя даследаванні канкурэнтнага асяроддзя, праводзіць карпаратыўнае навучанне супрацоўнікаў па аўтарскіх праграмах. Кампанія нясе адказнасць за кожнага прыцягнутага кандыдата і гарантуе бяспеку найму. Знаходзім людзей для бізнесу і бізнес для людзей.
Шчырыя словы ўдзячнасці вам, паважаныя Аляксей і Ала, ад студэнтаў і выкладчыкаў кафедры міжнародных эканамічных адносін за ваш прафесіяналізм, самаадданасць і высокія стандарты на беларускім рынку!
Дзякуй, што ёсць магчымасць вучыцца ў вас нам усім!
Заўсёды чакаем з на факультэце міжнародных адносін і жадаем поспехаў!
{gallery}2019/2019_09_27{/gallery}