17 верасня 2019 г. адбылося першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне (арганізацыйны сход) Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз» кафедры міжнародных адносін. У ім узялі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны», «Лінгвакраіназнаўства». У ходзе мерапрыемства ўдакладнены мэта і задачы дзейнасці лабараторыі, вызначаны асноўныя формы работы, прадстаўлены план мерапрыемстваў на 2019–2020 навучальны год. На пасяджэнні выступілі студэнты, якія праходзілі стажыроўкі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Бейнар Уладзіслаў, Стэмплеўскі Максім (3 курс, "Міжнародныя адносіны") навучаліся ва Усходне-кітайскім педагагічным універсітэце (School of International Chinese Studies), Данільчук Вікторыя, Рэут Карына (3 курс, «Лінгвакраіназнаўства») – у Хэнаньскім універсітэце ў рамках Chinese Language and Culture Program. Выступоўцы распавялі аб знаходжанні за мяжой, адзначылі асаблівасці адукацыйнага працэсу ў Кітаі, прадставілі сваё ўспрыманне краіны і менталітэту мясцовых жыхароў. Адказваючы на пытанні аўдыторыі, студэнты падзяліліся ўласным вопытам вывучэння кітайскай мовы. Даклады выклікалі жывую цікавасць з боку прысутных, сярод якіх было нямала тых, хто абраў для вывучэння дадзеную ўсходнюю мову. Вопыт выступоўцаў можа быць карысным для ўдзельнікаў СНДЛ ў іх навукова-практычнай працы.
Запрашаем зацікаўленых далучыцца да працы СНДЛ кафедры міжнародных адносін.
А. В. Дземідовіч, дацэнт кафедры міжнародных адносін
Фота: Анастасія Жданок (4 курс, «Міжнародныя адносіны»)
{gallery}2019/2019_09_17{/gallery}