20 верасня 2019 г. у Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбыўся святочны вечар, прысвечаны нацыянальнаму святу Арменіі – Дню незалежнасці.
Нашы будучыя юрысты – міжнароднікі студэнткі трэцяга курсу Улада Вашчылка, Вераніка Канавал, Крысціна Усачык, Ірына Галубіч, Аліна Кушнярова, Анастасія ВербановІч з задавальненнем наведалі святочны вечар і прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах. Удзел студэнтаў у дадзеным мерапрыемстве быў арганізаваны старшым выкладчыкам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Юліяй Мікалаеўнай Кудравец.
На вечарыне прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь спадар Армэн Вачыкавіч Гевандзян і супрацоўнікі Пасольства, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сустаршыня Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія Баляслаў Казіміравіч Пірштук, прадстаўнікі міністэрстваў і дзяржаўных ведамстваў Рэспублікі Беларусь, члены таварыства «Беларусь – Арменія», творчая інтэлігенцыя, пісьменнікі, музыканты.
Удзел у культурных мерапрыемствах Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі для студэнтаў факультэта з'яўляецца яшчэ адной даступнай магчымасцю сустрэцца з замежнымі дыпламатамі, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, усталяваць кантакты з вядомымі беларускімі і замежнымі палітыкамі, дзеячамі сферы культуры і мастацтва.
{gallery}2019/2019_09_20_04{/gallery}