Учора, 26 верасня 2019 г. стартаваў цыкл сустрэч з бізнесменамі, спікерамі і экспертамі ў рамках самой практыкаарыентаванай дысцыпліны кафедры міжнародных эканамічных адносінаў "Практыка міжнароднага бізнесу" для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" ФМА БДУ.
Цыкл сустрэч адкрыў Андрэй Бібікаў.
Андрэй Бібікаў — Co-founder Лабараторыі ключавых навыкаў "Skill Lab", дзіцячай акадэміі лідэрства "DALi", праекта "Art for management". Эксперт у маўленчым іміджы і public speaking & disputes, акцёр, тэле- і радыёвядучы. Навучае каманды ў B2B / B2C сектары. Bekgraund больш 20.000 гадзін публічных выступаў і трэнерскай дзейнасці. Сярод ключавых кліентаў: Wargaming, A100 Development, 21Vek, IKRA, UfoxMedia, Softeq Development, Oxagile, Аліварыя, BSB Bank, Арыфлэйм, Klika Tech, Бай Тых, Мілавіца, Бізнес Абуджэнне 2019-1/2, Белтэлерадыёкампанія і інш. Спікер і headliner бізнес канферэнцый і форумаў. Master-Practitioner of Neuro-Linguistic Programming (ICU & ICTA). Прадпрымальнік. Уладальнік прыватнай акцёрскай студыі.
Студэнты і выкладчыкі кафедры міжнародных эканамічных адносін ад усёй душы дзякуюць Андрэю за энергетыку, правакацыйны дыялог і прафесійны выступ! Гэта было выдатна!
Заўсёды чакаем Вас, Андрэй, на факультэце міжнародных адносін і жадаем толькі поспехаў!

