Select your language

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць XIII Міжнародную навуковую канферэнцыю "Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам» і запрашае да ўдзелу выкладчыкаў, аспірантаў і спецыялістаў па праблемах міжкультурнай камунікацыі і навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу па замежных мовах.
Канферэнцыя адбудзецца 30 кастрычніка 2019 г.

Рэгістрацыя для ўдзелу — да 20 кастрычніка ТУТ

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ​​ў інфармацыйным лісце.