Select your language

Факультэт міжнародных адносін з глыбокім жалем паведамляе, што 23 верасня памёр доктар юрыдычных навук, прафесар Юрый Пятровіч Броўка (1936—2019).

Юрый Пятровіч нарадзіўся ў 1936 г. у сям'і Народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

У 1956 г. скончыў юрыдычны факультэт БДУ і з 1965 па 2017 год працаваў у БДУ (з 1965 г. па 1995 году — на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, з 1995 па 2017 годзе — на кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін).

Ю.П. Броўка — адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай школы міжнароднага права.

Калектыў факультэта міжнародных адносін глыбока смуткуе і выказвае спачуванні родным і блізкім Юрыя Пятровіча. Светлая памяць!