Select your language

20 верасня 2019 г. адбылася сустрэча студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ з кіраўніком Дэпартамента Савета Еўропы па палітыцы і супрацоўніцтве ў галіне правоў чалавека Міхаілам Лобавым. Сустрэча выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", асабліва ў першакурснікаў, якія імкнуцца падрабязней даведацца пра дзейнасцьСавета Еўропы.

У ходзе сустрэчы Міхаіл Лобаў распавёў студэнтам пра гісторыю Савета Еўропы і надаў значную ўвагу пытанням абароны правоў чалавека ў рамках Савета Еўропы.

Пасля выступу Міхаіл Лобаў адказаў на розныя пытанні студэнтаў, ён таксама падзякаваў студэнтам і кіраўніцтву факультэта за сардэчны прыём і паабяцаў наведаць яго яшчэ раз у будучым. 

{gallery}2019/2019_09_20_02{/gallery}