12 верасня 2019 года магістранты спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя", студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" факультэта міжнародных адносін і дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Н. Г. Маскаева наведалі пасяджэнне судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па разглядзе справы № 12-01/105-2016 аб прызнанні дзеянняў, звязаных з набыццём і выкарыстаннем выключнага права на таварны знак па пасведчанні Рэспублікі Беларусь № 64734, нядобрасумленнай канкурэнцыяй.
Дзякуючы высокаму прафесіяналізму суддзяў, якія разглядалі дадзеную справу, студэнты атрымалі неацэнныя веды ў галіне прымянення як матэрыяльнага (аб супрацьдзеянні нядобрасумленнай канкурэнцыі ў Рэспубліцы Беларусь, таварных знаках і знаках абслугоўвання), так і працэсуальнага заканадаўства (у тым ліку, яго нормаў аб правах і абавязках асоб , якія ўдзельнічаюць у працэсе, даследаванні доказаў і інш.).
Удзел у судовым пасяджэнні таксама дазволіў магістрантам і студэнтам палепшыць наяўную ў іх тэарэтыка-метадалагічную базу па ўказаных напрамках, усвядоміць складанасць, адказнасць і каштоўнасць прафесіі суддзі і юрыста, а таксама важнасць далучэння да справы ўсіх неабходных доказаў, якiя абгрунтоўваюць заяўленыя патрабаванні і вылучаныя супярэчанасці.

