Фундаментальная бібліятэка БДУ папоўнілася кнігамі аб Султанаце Аман. Падарунак Міністэрства спадчыны і культуры Амана перадаў старшыня Нацыянальнага камітэта архіваў і дакументацыі Султаната Аман Хамед аль-Давайані.
У прывітальным слове Аман Хамед аль-Давайани падзякаваў кіраўніцтву ўніверсітэта за цікавасць і папулярызацыю арабскай мовы і культуры, а таксама адзначыў павагу і цеплыню ў адносінах паміж Беларуссю і Аманам. У сваю чаргу дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажанка выказаў удзячнасць за магчымасць працаваць з унікальнымі выданнямі на арабскай мове на тэму гісторыі, рэлігіі, палітыкі, культурнай спадчыны рэгіёна.
Для гасцей у выкананні студэнтаў прагучалі вершы выбітных паэтаў Амана. Завяршылася сустрэча размовай прадстаўнікоў Султаната Аман і студэнтаў-арабістаў. Адзначым, сёння ў БДУ арабскую мову вывучаюць каля 20 студэнтаў.
Мастацкія і навукова-метадычныя выданні даступныя для чытачоў у Аманскім цэнтры арабскай мовы і культуры, які функцыянуе на базе факультэта міжнародных адносін. Нагадаем, дадзеная інфармацыйна-адукацыйная структура працуе ў БДУ з красавіка 2018 года. Дзейнасць цэнтра накіравана на забеспячэнне выкладання арабскай мовы, правядзенне навуковых даследаванняў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў.
Наведванне БДУ адбылося 20 верасня ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі Султаната Аман у Беларусь.