18 верасня студэнты першага курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" правялі сустрэчу з Айшагюль Цюркоглу (Aysegul Turkoglu), якая ў гэтым годзе скончыла аналагічную спецыяльнасць ва Універсітэце Бількент (Турцыя, Анкара).
Універсітэт Білкент — гэта першы прыватны некамерцыйны ўніверсітэт у Турцыі, навучанне ў якім ажыццяўляецца на англійскай мове. Універсітэт заснаваны ў 1984 годзе прафесарам Іхсанам Дограмачы з мэтай прадастаўлення навучэнцам адукацыі высокай якасці і магчымасцяў займацца даследчай дзейнасцю. Па-турэцку назва ўніверсітэта азначае «горад навучэння і навукі».
Турэцкая госця выступіла з лекцыяй на тэму «Расійска-турэцкія адносіны (2010—2019 гг.)». Яна закранула найбольш важныя падзеі і факты двухбаковых адносінаў, у прыватнасці, дала ацэнку пераадоленню наступстваў катастрофы Су-24, закупцы Турцыяй комплексаў С-400, расійска-турэцкаму энергетычнаму супрацоўніцтву і г.д. Прэзентацыя маладой даследчыцы выклікала вялікую цікавасць аўдыторыі. Прысутныя задалі ёй цэлы шэраг пытанняў ад "вялікай" палітыкі да культурных асаблівасцяў дзвюх краін.
Не абмінулі, вядома ж, і тэму беларуска-турэцкіх адносін. Зрэшты, у гэтым пытанні абодва бакі пагадзіліся, што паміж Мінскам і Анкарой няма перашкод для далейшага развіцця палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння.
Пасля завяршэння калектыўнай дыскусіі зносіны працягнулася ў індывідуальным фармаце. Студэнты змаглі задаць цікавячыя іх пытанні. У сваю чаргу, яны самі распавялі госці пра Беларусь (пра беларускую кухню, пра цікавасць да турэцкім серыялаў і інш.). Напрыканцы сустрэчы правялі кароткую фотасесію.
Поспехаў Вам, паважаная Айшагуль! Чакаем Вас у Мінску яшчэ раз!
Раман Грудзінка, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ФМА БДУ
{gallery}2019/2019_09_18_02{/gallery}