Select your language

Міжнародная юрыдычная фірма Sorainen запрашае студэнтаў прыняць удзел у адукацыйнай праграме, дзе партнёры і юрысты фірмы дзеляцца практычнымі ведамі і парадамі ў дзелавой і ў той жа час камфортнай сяброўскай атмасферы.

Sorainen Student Academy — гэта:

  • Бясплатны ўдзел.
  • Воркшопы на розныя юрыдычныя тэмы з разборам рэальных кейсаў, якія праходзяць у інтэрактыўным і набліжаным да рэальнасці фармаце.
  • Воркшопы праходзяць у вячэрні час ва ўсіх офісах фірмы (Беларусь, Літва, Латвія і Эстонія) з кастрычніка па май.
  • Удзельнікі з найлепшымі вынікамі будуць запрошаны на стажыроўку ў Sorainen, а самы лепшы ўдзельнік з кожнага офіса прыме ўдзел у Sorainen Internationa llegal camp — тыднёвай стажыроўцы ў адным з нашых офісаў, у якую ўваходзяць ўдзел у штогадовым 3-х дзённым карпаратыўным мерапрыемстве фірмы — SummerDays 2020 — да пачатку стажыроўкі.

ЧаканнІ:

  • 2-4 курс юрыдычнай спецыяльнасці (таксама студэнты-магістранты).
  • Англійская мова не ніжэй B2.
  • Высокія акадэмічныя дасягненні і / або актыўны ўдзел у іншых акадэмічных мерапрыемствах.
  • Матывацыя вучыцца і развівацца.

Для ўдзелу ў адборы запоўніце форму, прайшоўшы па спасылцы

Рэгістрацыя працягнецца да 2 кастрычніка, вынікі адбору будуць абвешчаныя 16 кастрычніка. Сачыце за навінамі Sorainen Student Academy ў Instagram (@sorainenpeople) і Facebook.