Міжнародная юрыдычная фірма Sorainen запрашае студэнтаў прыняць удзел у адукацыйнай праграме, дзе партнёры і юрысты фірмы дзеляцца практычнымі ведамі і парадамі ў дзелавой і ў той жа час камфортнай сяброўскай атмасферы.
Sorainen Student Academy — гэта:
- Бясплатны ўдзел.
- Воркшопы на розныя юрыдычныя тэмы з разборам рэальных кейсаў, якія праходзяць у інтэрактыўным і набліжаным да рэальнасці фармаце.
- Воркшопы праходзяць у вячэрні час ва ўсіх офісах фірмы (Беларусь, Літва, Латвія і Эстонія) з кастрычніка па май.
- Удзельнікі з найлепшымі вынікамі будуць запрошаны на стажыроўку ў Sorainen, а самы лепшы ўдзельнік з кожнага офіса прыме ўдзел у Sorainen Internationa llegal camp — тыднёвай стажыроўцы ў адным з нашых офісаў, у якую ўваходзяць ўдзел у штогадовым 3-х дзённым карпаратыўным мерапрыемстве фірмы — SummerDays 2020 — да пачатку стажыроўкі.
ЧаканнІ:
- 2-4 курс юрыдычнай спецыяльнасці (таксама студэнты-магістранты).
- Англійская мова не ніжэй B2.
- Высокія акадэмічныя дасягненні і / або актыўны ўдзел у іншых акадэмічных мерапрыемствах.
- Матывацыя вучыцца і развівацца.
Для ўдзелу ў адборы запоўніце форму, прайшоўшы па спасылцы
Рэгістрацыя працягнецца да 2 кастрычніка, вынікі адбору будуць абвешчаныя 16 кастрычніка. Сачыце за навінамі Sorainen Student Academy ў Instagram (@sorainenpeople) і Facebook.