Гэта лета выдалася гарачым на значныя падзеі, у якіх прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў. Так, з 13 па 16 ліпеня 2019 г. старшы выкладчык кафедры Макарэвіч Таццяна Іванаўна прыняла ўдзел у фінале конкурсу міжнароднікаў дзяржаў-удзельніц СНД імя А. А. Грамыка ў Маскве, прымеркаванага да 110-годдзя выдатнага дыпламата ХХ стагоддзя і нашага земляка, што з'яўляецца прадметам адмысловага гонару. Навуковае даследаванне Макарэвіч Т.І. паспяхова прайшло конкурсны адбор паважанага экспертнага Савета, у склад якога ўваходзіў і наш дэкан – доктар гістарычных навук, прафесар В. Г. Шадурскі.
Даследаванні, прадстаўленыя на конкурс, былі прысвечаны вывучэнню інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы ў кантэксце інтэграцыйных аб'яднанняў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, ЕАЭС, АДКБ, СНД, двухбаковых і шматбаковых адносін паміж дзяржавамі. Першы дзень працы ў Інстытуце Еўропы РАН быў насычаны выступленнямі з эфектыўнымі прапановамі па інтэграцыі краін-членаў ЕАЭС па самых розных накірунках. Макарэвіч Т. І. паспяхова выступіла ў Інстытуце Еўропы РАН з дакладам: «Інтэлектуальны аналіз дадзеных дыпламатыі: бліжэйшыя тэндэнцыі глыбіннага аналізу тэкставай інфармацыі прадметнай вобласці дыпламатычных адносін у сістэме электроннага ўрада (на матэрыяле даследавання дыпламатычнага дыскурсу ў сацыяльных сетках Facebook і LinkedIn)».
На Форуме міжнароднікаў Макарэвіч Т. І. прыняла актыўны ўдзел у працы групавога праекта «ЕАЭС – бяспека», асноўныя ідэі якога былі пасля прадстаўлены на Форуме рэгіёнаў, дзе прысутнічалі лідэры Расеі і Беларусі.
Даклад Макарэвіч Т. І. будзе апублікаваны ў электронным зборніку конкурсу маладых міжнароднікаў дзяржаў-удзельніц СНД імя А. А. Грамыка. Адзначым, што ў дадзены зборнік быў прыняты да публікацыі артыкул магістранткі Калінкавай В. А. (спецыяльнасць «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі») у суаўтарстве са старшым выкладчыкам кафедры Макарэвіч І. І. на тэму: «Постсавецкая прастора: Садружнасць Незалежных Дзяржаў на шляху рэгіянальнай інтэграцыі».
Створаная Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А. А. Грамыка спрыяе пашырэнню і больш глыбокаму разуменню інтэграцыйных падзей і працэсаў паміж краінамі СНД, узаемаразуменню паміж нашымі краінамі, прыцягненню ўвагі маладых міжнароднікаў да вырашэння інтэграцыйных пытанняў у будучыні.
Калектыў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў шчыра віншуе калег з навуковымі дасягненнямі і жадае новых творчых поспехаў!
{gallery}2019/2019_09_18{/gallery}