Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў запрашае Вас 20 верасня 2019 года далучыцца да святкавання Дня мытніка! У нашай праграме:
Конкурс і выстава плакатаў на мытную тэматыку;
12.50, хол 9 паверха: студэнты 1—2 курсаў прадставяць сваю канцэртную праграму на англійскай мове, прысвечаную службе ў мытных органах;
13.30, аўд. 811: конкурс прэзентацый на англійскай мове правядзе 4 курс спецыяльнасці «Мытная справа»;
15.00, аўд. 811: адбудзецца Віктарына на англійскай мове аб розных аспектах мытнай справы, якую падрыхтавалі студэнты-мытнікі 3 курса.
Мы чакаем менавіта ВАС!