Навучальны год традыцыйна пачаўся з мерапрыемства «Вялікія гонкі»! 7 верасня каманды першакурснікаў змагаліся за званне самай спартыўнай спецыяльнасці факультэта.
Вядучымі мерапрыемства былі Васіль Андрэевіч Амялюсік і Яраслаў Бурбо, якія зараджалі ўдзельнікаў сваім пазітывам і энергіяй! А ганаровым старшынёй журы — Віктар Генадзьевіч Шадурскі. Першакурснікі дэманстравалі кемлівасць і жвавасць у квэсце па горадзе, а на стадыёне пакаралі заўзятараў спрытам і адвагай.
Пераможны кубак і званне самай спартыўнай спецыяльнасці факультэта заваявала каманда спецыяльнасці "Мытная справа". Другое месца дасталася студэнтам спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства". Трэцяе месца заняла каманда спецыяльнасці "Міжнароднае права".
Самай актыўнай і крэатыўнай групай падтрымкі аказаліся студэнты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".
Мерапрыемства падарыла першакурснікам шмат станоўчых эмоцый і зарад энергіі на ўвесь навучальны год! Дзякуем усiм за ўдзел і жадаем спартыўных поспехаў!
{gallery}2019/2019_09_07{/gallery}