Мінскі паўмарафон 2019 — ужо гісторыя. Не засталіся ў баку ад гэтай грандыёзнай спартыўнай падзеі і прадстаўнікі факультэта міжнародных адносін. Толькі на дыстанцыю 5,5 км запісалася 170 чалавек. Былі прадстаўнікі ФМА і на дыстанцыях 10 і 21,1 км. Асноўная маса тых, што бягуць у шэрагах прадстаўнікоў факультэта, вядома ж, студэнты. Маладыя, лёгкія на ўздым, яны гатовыя падтрымаць любое пачынанне. Тым больш калі на фінішы цябе чакае запаветная медаль. Але актыўнай жыццёвай пазіцыяй і прыхільнасцю ЗОЖ адрозніваюцца і нашы выкладчыкі. І з кожным годам гэтае прадстаўніцтва расце. На гэты раз паўтарылі мінулагодні забег Салаўёва С. В., Ядчанка К І., Малашанкава В. Ф., Бычкоўсая В. М., Азаронак С. Г., Шыманская В. Ю. Ну, а Гельдыев М. Г. адзначыўся на дыстанцыі 21,1 км.
{gallery}2019/2019_09_15{/gallery}