Select your language

Брытанскі інстытут міжнароднага і параўнальнага права (Лондан) сумесна з факультэтам міжнародных адносін 18 верасня 2019 г. у 16-30 праводзіць круглы стол на тэму "Прадстаўніцтва інтарэсаў дзяржавы ў міжнародных судах і трыбуналах".

Асноўны фокус мерапрыемства — спецыфіка прадстаўніцтва інтарэсаў дзяржавы ў міжнародным інвестыцыйным арбітражы.

Удзельнікі круглага стала раскажуць пра адрозненні прадстаўніцтва інтарэсаў дзяржаў ад прадстаўніцтва інтарэсаў камерцыйных арганізацый, адрозненнях ў падыходах юрыстаў сістэмы англасаксонскага права ад сістэмы кантынентальнага права, розных стратэгіях, якія ўжываюцца дзяржавамі для прадстаўніцтва інтарэсаў, пра магчымасці для студэнтаў-юрыстаў і нядаўніх выпускнікоў.
   
Спікеры круглага стала:

  • Прафесар Ярык Крывы, дырэктар Форуму па інвестыцыйных дагаворах, BIICL (старшыня);
  • Алена Бабкіна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры, саветнік Сарайнен;
  • Эдуард Мартыненка, Міністэрства юстыцыі Беларусі, начальнік Галоўнага ўпраўлення;
  • Анастасія Паўлючэнка, Рэвера, Беларусь, юрыст;
  • Юлія Загонек, White & Case, Расія, партнёр.

Круглы стол адбудзецца ў аўдыторыі 1201 у 16.30. Мерапрыемства адкрытае. БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА