З 22 жніўня па 1 верасня ў г. Кранево (Балгарыя) праходзіў Чэмпіянат свету па шашках-64 сярод моладзі, паралельна праходзіў чэмпіянат Свету сярод каманд.
Студэнт 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Валюк Уладзіслаў заняў першае месца ў бліц праграме да 26 гадоў, а таксама заваяваў залатую ўзнагароду ў заліку сярод студэнтаў.
Студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Якубовіч Яна выступала за жаночую зборную Беларусі, у выніку паспяховага выступу яна стала двухразовай чэмпіёнкай свету ў складзе каманды Рэспублікі Беларусь.
З 2 па 10 верасня ў г. Святы Улас (Балгарыя) праходзіў Чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Дэлегацыі з 27 краінаў былі прадстаўлены на спаборніцтвах.
Сенсацыйныя вынікі прадэманстравалі студэнты ФМА. Уладзіслаў Валюк стаў віцэ-чэмпіёнам Свету ў асноўнай праграме сярод мужчын.
У жаночым турніры Яна Якубовіч прадэманстравала высокі клас і стала двухразовай чэмпіёнкай свету сярод жанчын.
Абодвум спартсменам прысвоена званне міжнароднага гросмайстра. Віншуем!
