Паважаныя студэнты і магістранты! У верасні адкрываецца набор на Civitta Academy — бясплатны навучальны курс, падчас якога студэнты на практыцы змогуць развіць ключавыя бізнес-навыкі.
Civitta Academy будзе ўключаць 2 адукацыйных семестра са штотыднёвымі лекцыямі па асноўных бізнес-навыках ад кансультантаў і матывуючымі выступамі спікераў з бізнэсу кожныя 2 тыдні. У рамках праекта студэнты навучацца ствараць эфектыўныя прэзентацыі, арганізоўваць працу ў камандзе, будаваць фінансавыя мадэлі, структуравана падыходзіць да вырашэння складаных задач, яшчэ шмат іншага развіваючага, матывуючага і натхняльнага!
Вы падыходзіце для праекта, калі:
- Вы студэнт 2-4 курса (або выпусціліся не больш за 2 гады таму)
- Ваша спецыяльнасць: фінансы, маркетынг, аналітыка, бізнес-адміністраванне, менеджмент, міжнародныя адносіны АБО вы проста цікавіцеся ўсім гэтым
- Вы любіце вырашаць складаныя задачы, шукаць і аналізаваць інфармацыю
- Вы хочаце атрымаць цікавую працу, але вам не хапае практычных навыкаў
Каб прыняць удзел у адборы, трэба да 15 верасня запоўніць заяўку на сайце https://academy.civitta.by.
А ўжо 21 верасня зарэгістраваным ўдзельнікам трэба будзе прайсці анлайн-тэст, пасля якога арганізатары адбяруць 35 лепшых!
У фінале праекта ўсе ўдзельнікі Civitta Academy атрымаюць шанец прайсці стажыроўку ў адной з кампаній-партнёраў. Заняткі бясплатныя, але ў рамках праекта прадугледжана рэйтынгавая сістэма ацэнкі вашай работы, каб у канцы курса заахвоціць лепшых. Чым вышэй рэйтынг удзельніка, тым больш варыянтаў для стажыроўкі!
Падрабязнасці ТУТ.