Школа будучага мытніка на факультэце міжнародных адносін БДУ запрашае на заняткі!
Мэта школы — прафесійная арыентацыя абітурыентаў, якія мараць абараняць эканамічныя рубяжы Рэспублікі Беларусь на мытнай мяжы, а таксама забяспечваць паспяховае прасоўванне імпартных і экспартных тавараў, працуючы ў сферы мытнага бізнесу. У ходзе вучобы слухачы знаёмяцца з асновамі тэорыі і практыкі мытнай справы. Заняткі праводзяць выкладчыкі кафедры мытнай справы і супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні. Заняткі праходзяць з кастрычніка па снежань 2019 г. два па разы на месяц па суботах з 10-00 на факультэце міжнародных адносін (вул. Ленінградская, 20). Слухачамі ШБМ могуць стаць вучні 10–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. Навучанне бясплатнае.
Абітурыенты, якія прайшлі поўную падрыхтоўку ў «Школе будучага мытніка», пры паступленні на дзённую форму навучання ў БДУ пры роўнай колькасці балаў маюць пераважнае права на залічэнне ў склад студэнтаў БДУ.
Тэлефоны для запісу і даведак: (+ 375-17) 209-57-51, 209-57-52