Select your language

Другі вучэбны дзень для першакурснікаў спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" факультэта міжнародных адносін пачаўся з падарунка. Была арганізавана сустрэча студэнтаў з вядомым у свеце польскім падарожнікам-экстрэмалам Яцэкам Палкевічам. Да шэрагу яго дасягненняў адносіцца стварэнне Школы выжывання ў Еўропе, падрыхтоўка антытэрарыстычных спецпадраздзяленняў да працы ў суровых кліматычных умовах, арганізацыя экспедыцыі да вытока ракі Амазонкі, куды яшчэ не ступала нага чалавека. Першаадкрывальнік на ўласным прыкладзе паказаў, што значыць і чаму важна заўсёды і ўсюды быць першым. Асабліва ярка запомніўся першакурснікам аповяд пра неверагодную праяву сілы волі і цвёрдасці духу падчас аўтаномнага перасячэння даследчыкам Атлантыкі на выратавальнай шлюпцы, без вады і правізіі. У канцы сустрэчы спадар Яцэк уручыў самому кемліваму студэнту ў якасці падарунка сваю кнігу «Па бездаражы свету».

{gallery}2019/2019_09_05_03{/gallery}