Select your language

З мэтай прафесійнай арыентацыі выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумеснай вучэбнай і выхаваўчай работы па фарміраванні ў вучняў свядомага выбару прафесіі і падрыхтоўкі да паступлення на спецыяльнасці ФМА падпісана дамова аб супрацоўніцтве з Дзяржаўнай установай адукацыі "Гімназія № 28 г. Мінска».

Рэалізацыя дамовы дазволіць навучэнцам мець магчымасць удзелу ў мерапрыемствах, якія праводзяцца на базе ФМА, у тым ліку забяспечваць запрашэнне на Дні адчыненых дзвярэй, урачыстыя мерапрыемствы і мерапрыемствы, звязаныя з памятнымі датамі факультэта, арганізацыю экскурсій, якія знаёмяць з адукацыйным, выхаваўчым працэсам, навукова- даследчай работай студэнтаў, правядзенне сустрэч і гутарак з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі, наведванне экспазіцый і выстаў, арганізацыю і правядзенне шэфскай работы найбольш актыўных і падрыхтаваных студэнтаў з навучэнцамі гімназіі, чытанне выкладчыкамі спецыяльных факультатываў па напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў на факультэце, правядзенне сумесных спартыўна-масавых мерапрыемстваў, канферэнцый і семінараў, публікацыю навучальных і метадычных матэрыялаў па выніках выканання сумесных праектаў і работ.

У самы бліжэйшы час дырэктар гімназіі А.Н.Зеневіч і загадчык кафедры раманскіх моў В.В.Чаркас правядуць сумесную сустрэчу, дзе абмяркуюць канкрэтныя шляхі рэалізацыі дамовы.

А. В. Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў