Select your language

30 верасня ў рамках курса «Інклюзіўны падыход у арганізацыі масавых мерапрыемстваў» на лекцыю да магістрантаў спецыяльнасцяў «Менеджмент» і «Менеджмент масавых падзейны мерапрыемстваў» прыйшла госця – Юлія Стэфняк. Дзяўчына перасоўваецца на інваліднай калясцы, пры гэтым адрозніваецца актыўнай жыццёвай пазіцыяй: вучыцца ў радыётэхнічным каледжы, працуе валанцёрам, падарожнічае і не прапускае цікавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Беларусі. Юлія падзялілася з магістрантамі сваім вопытам удзелу ў рознапланавых мерапрыемствах: конкурсах ( "100 ідэй для Беларусі», конкурс робататэхнікі), выставах (TIBO 2019), канферэнцыях (TedxYouth), канцэртах, фестывалях (Рок за баброў), спартыўных мерапрыемствах, такіх як II Еўрапейскія гульні. У рамках лекцыі Юлія прадставіла будучым арганізатарам мерапрыемстваў ключавыя праблемныя моманты ў плане забеспячэння даступнасці падзей для людзей з асаблівымі патрэбамі – пандусы, уваходы, санвузлы і г.д. Акрамя таго, Юлія прэзентавала дадатак «Мабільны навігатар», які яна распрацоўвае з камандай студэнтаў каледжа і валанцёраў. Дадзены дадатак дазволіць людзям, якія перасоўваюцца на калясцы, планаваць свой маршрут перамяшчэння па вуліцах горада Мінска з улікам наяўных бардзюраў, лесвіц і іншых перашкод. Выступ Юліі выклікаў жывую рэакцыю ў аўдыторыі. Магістранты актыўна задавалі пытанні, прасілі сфармуляваць ключавыя рэкамендацыі, якія трэба ўлічваць, каб зрабіць мерапрыемствы даступнымі для ўсіх патэнцыйных удзельнікаў. Дадзены вопыт дазволіў магістрантам больш глыбока разабрацца ў спецыфіцы забеспячэння даступнасці масавых мерапрыемстваў. Спадзяемся, што мы яшчэ не раз ўбачым Юлію ў якасці спікера і госця на мерапрыемствах факультэта.

Ініцыятарам сустрэчы была Наталля Барысенка-Кляпач, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму ФМА БДУ.

{gallery}2019/2019_09_30{/gallery}