Select your language

25—26 чэрвеня 2019 г. у рамках супрацоўніцтва паміж кафедрай міжнароднага турызму БДУ і гасцініцай Hampton by Hilton Minsk City Centre адбыўся шэраг тэматычных семінараў, арганізаваных для выкладчыкаў кафедры супрацоўнікамі гасцініцы з мэтай вывучэння практычных аспектаў функцыянавання гасцінічнага прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад міжнароднай гасцінічнай сеткі.

Тэматыка семінараў была абрана ў адпаведнасці з дзейнасцю асноўных структурных падраздзяленняў гасцінічнага прадпрыемства. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў гасцініцы падзяліліся практычным вопытам работы па тэмах і пытаннях, якiя разглядаюцца на занятках са студэнтамі ў рамках дысцыплін, якія тычацца дзейнасці індустрыі гасціннасці і гасцінічнага сектара.