Select your language

17 мая 2019 г. у рамках супрацоўніцтва паміж кафедрай міжнароднага турызму БДУ і гасцініцай Hampton by Hilton Minsk City Centre была арганізавана экскурсія па гатэлі для выкладчыкаў кафедры. У ходзе экскурсіі дырэктарам па персаналу Юліяй Пеўзнер выкладчыкам былі прадэманстраваны магчымасці гасцініцы па прыёме гасцей: нумары розных катэгорый з іх падрабязным апісаннем, канферэнц-залы і іх абсталяванне, фітнес-цэнтр, рэстаран.

Пасля заканчэння экскурсіі адбылася сустрэча супрацоўнікаў кафедры з генеральным мэнэджарам гатэля Дзмітрыем Карпавым, падчас якой была прадстаўлена інфармацыя аб функцыянаванні гатэля на сталічным рынку гасцінічных паслуг, абмеркаваны сучасныя тэндэнцыі развіцця сусветнага і нацыянальнага гасцінічнага сектара, разгледжаны пытанні арганізацыі вытворчай практыкі студэнтаў і іх далейшага працаўладкавання.