З 1 па 9 жніўня ў Варшаве (Польшча) праходзіў Чэмпіянат Еўропы па міжнародных шашках сярод моладзі да 26 гадоў. Спартсмены з ліку студэнтаў нашага факультэта паказалі цудоўны вынік:
Першакурсніца Яна Якубовіч (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка") паказала бліскучы вынік, абагнаўшы ўсіх сваіх суперніц адразу ў трох праграмах, тым самым стаўшы трохкратнай Чэмпіёнкай Еўропы сярод дзяўчат.
Студэнт чацвёртага курса Уладзіслаў Валюк (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка") таксама быў на вышыні. Ён заняў першае месца ў спаборніцтвах па хуткіх шашках. У турніры па бліц Уладзіславу ўдалося заняць яшчэ адно першае месца, дзякуючы чаму ён змог захаваць свой тытул леташняга Чэмпіёна.
Віншуем нашых спартсменаў і жадаем ім далейшых поспехаў на Чэмпіянаце Свету.
{gallery}2019/2019_08_15{/gallery}