Select your language

У перыяд з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2019 г. на базе Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта (г. Белгарад, Расія) адбылася VIII Міжнародная школа праектнага кіравання «Пегас-2019». У Школе прымалі ўдзел 102 студэнта з Расіі, Узбекістана, Данецкай Народнай Рэспублікі, Нідэрландаў і Беларусі.

Студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа», члены студэнцкага навуковага гуртка «Эканамічная бяспека» Булгакава Марыя і Лізура Кацярына прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве з праектам «Fast Border». Па рашэнні журы праекту «Fast Border" прысуджаны II месца ў намінацыі «Тэхналагічны праект».

У склад экспертаў, якія ацэньваюць навуковыя праектныя ідэі, уваходзілі прадстаўнікі розных напрамкаў праектнай дзейнасці з Расіі, Казахстана, Малдовы і Узбекістана.