22 чэрвеня 2019 года ў Азербайджанскім універсітэце моў г. Баку адбыўся VI Міжнародны конкурс вусных выступленняў на японскай мове «ГУАМ + Б» Бэнрон Тайкай. У конкурсе прымалі ўдзел 15 студэнтаў-япаністаў з Грузіі, Украіны, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. Беларусь на гэтым конкурсе прадстаўлялі студэнткі 3 курса факультэта міжнародных адносін БДУ спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Эмілія Аліева і Крысціна Сцяпнова. У склад журы конкурсу ўваходзілі супрацоўнікі Пасольства Японіі ў Азербайджане і выкладчыкі японскай мовы (па адным прадстаўніку ад кожнай краіны). Беларусь у журы прадставіла старшы выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу ФМА БДУ В. І. Левіна. Беларускія студэнткі годна выступілі на конкурсе і прадэманстравалі высокі ўзровень валодання японскай мовай. Па рашэнні журы 1 месца на конкурсе заняла Эмілія Аліева.
Віншуем Эмілію з перамогай і жадаем ёй далейшых поспехаў і новых дасягненняў у вывучэнні японскай мовы! Таксама дзякуем за выдатную працу па падрыхтоўцы студэнткі да конкурсу яе выкладчыкаў японскай мовы: спецыяліста Японскага фонду спадарыню Аіхара Мікіко і старэйшаму выкладчыку кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу Анастасіі Васільеўне Паньковай!
{gallery}2019/2019_06_22{/gallery}