44 выпускніка ФМА прынялі ўдзел у рэктарскім балі. У іх ліку пераможцы розных навуковых алімпіяд, удзельнікі міжнародных канферэнцый, выдатнікі вучобы, а таксама студэнты, якія дасягнулі высокіх вынікаў у грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці БДУ. Урачыстая падзея адбылося 24 чэрвеня.
Святочнасць вечара была адлюстравана ў інтэр'ерным і музычным афармленні. Традыцыйны парад дэканаў ў мантыях і канфедаратках дадаў урачыстасці мерапрыемству.
Адкрыў афіцыйную частку святочнага балю рэктар БДУ Андрэй Кароль. У сваім выступе ён пажадаў кожнаму выпускніку крочыць па жыццёвым шляху ў адпаведнасці са сваім прызначэннем. «Важна знайсці сябе ў гэтым свеце і заўсёды памятаць, што БДУ – гэта месца, куды заўсёды можна вярнуцца, пагутарыць з любімымі выкладчыкамі і набыць новыя сілы для далейшага руху наперад», – наказваў кіраўнік ВНУ.
Афіцыйная цырымонія працягнулася ўшаноўваннем ўладальнікаў тытула ў намінацыі «Лепшы выпускнік БДУ». У іх ліку выпускніца ФМА Дар'я Шырынская!
Акрамя таго, у гэты вечар былі названы імёны 19 выпускнікоў, якія сталі «Зоркай БДУ» па выніках грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці. Уладальнікаў гэтых тытулаў ўзнагароджвалі прарэктары і дэканы факультэтаў. У ліку тытулаваных выпускнікоў БДУ ў катэгорыі «Зорка» выпускнік ФМА Ілля Ананка.
За актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці БДУ былі ўзнагароджаны выпускнікі нашага факультэта: Амалія Маммедова, Дзяніс Рашэтнікаў, Крысціна Ржеутская.
Урачысты вечар працягнула канцэртная праграма. Перад выпускнікамі выступіла студэнтка ФМА Уладзіслава Трошка, якая заваявала першае месца ў песенным конкурсе БДУ "Фестываль Эстрады" 2019!
{gallery}2019/2019_06_24{/gallery}