Select your language

11 чэрвеня на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў ФМА БДУ з генеральным дырэктарам Нацыянальнага музея Султаната Аман Джамаль аль-Маасаві.

Джамаль аль-Маасаві выступіў з лекцыяй «Цывілізацыя Магана: старажытны Аман, раннія гандлёвыя шляхі (3100 – 2000 гг. да н.э.)", дзе расказаў пра станаўленне і развіццё дадзенай цывілізацыі, якая існавала на тэрыторыі сучаснага Амана. У сваім выступе ён распавёў пра ролю Магана ў развіцці сувязяў паміж цывілізацыямі Блізкага Усходу, а таксама прадэманстраваў археалагічныя знаходкі таго перыяду, якія дазваляюць скласці поўную карціну аб узроўні развіцця пісьменства і гандлю.

У канцы выступу Джамаль аль-Маасаві адказаў на пытанні студэнтаў і выкладчыкаў. У рамках секцыі Джамаль аль-Маасаві спыніўся на культуры і рэлігіі цывілізацыі Магана, падкрэсліў важнасць цывілізацыі ў фарміраванні сучаснага Амана.

У заключэнне ён пагаварыў на арабскай мове са студэнтамі-арабістамі.

Мерапрыемства прайшло ў рамках дзейнасці Аманскага цэнтра арабскай мовы і культуры, адкрытага на ФМА БДУ ў красавіку 2018 г.

{gallery}2019/2019_06_11{/gallery}