Цэнтр Еўрапейскіх даследаванняў Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрывае прыём заявак для ўдзелу ў магістарскай праграме па правах чалавека і дэмакратызацыі на Каўказе на 2019/2020 навучальны год.
Магістарская праграма па правах чалавека і дэмакратызацыі на Каўказе з'яўляецца міждысцыплінарнай аднагадовай праграмай (60 ECTS), якая рэалізуецца кансорцыумам з чатырох універсітэтаў з Арменіі, Беларусі, Грузіі і Украіны. Асноўнай мэтай праграмы з'яўляецца садзейнічанне развіццю дэмакратыі, вяршэнства закона і належнага кіравання, а таксама ўзмацненне абароны правоў чалавека ў рэгіёне былых савецкіх рэспублік.