Select your language

6 чэрвеня 2019 года выкладчыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ атрымалі магчымасць прыняць удзел у сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Канады ў Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Леслі Скэнлан. Кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва суправаджаў Саветнік Пасольства па палітычных і грамадскіх пытаннях Джэрамі Уолес.

У ходзе сустрэчы разгарнулася ажыўленая дыскусія пра розныя аспекты сучаснага жыцця ў Канадзе, асаблівасці унутранай і знешняй палітыкі гэтай дзяржавы, адносіны з ЗША, еўрапейскімі краінамі і іншымі значнымі міжнароднымі партнёрамі,аб перспектывах актывізацыі беларуска-канадскіх адносін. Вельмі змястоўныя і цікавыя адказы былі дадзены на пытанні, якія тычыліся арганізацыі працоўнага дня дыпламата, яго службовых абавязкаў, размеркавання асабістага часу.

Жывы і адкрыты дыялог з канадскімі гасцямі паказаў, наколькі блізкім можа быць успрыманне і разуменне многіх актуальных міжнародных праблем прадстаўнікамі Беларусі і Канады, што з'яўляецца надзейным падмуркам для далейшага інтэнсіўнага развіцця двухбаковых адносін. 

{gallery}2019/2019_06_06{/gallery}