Подождите, идет загрузка сайта ...

У канцы навучальнага года на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў падвялі вынікі ўдзелу студэнтаў і магістрантаў у міжнародных конкурсах і праектах. Асноўная мэта навукова-даследчай дзейнасці — фарміраванне глыбокай цікавасці да навукі, прадастаўленне магчымасці актыўна авалодваць ведамі, удасканаленне даследчых уменняў, здольнасці да самастойнасці і крэатыўнасці мыслення, развіццю асобасных і прафесійных якасцяў. На пасяджэнні кафедры Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны студэнты і магістранты, якія дасягнулі значных вынікаў у навуцы і вучобе. Так, у конкурсе навукова-даследчых работ студэнтаў і магістрантаў «Філалагічных навук і адукацыя: традыцыі і інавацыі» (Пермскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт, Расія) Дыплом 3-й ступені ў намінацыі «Лепшы навуковы артыкул. Прыкладное мовазнаўства» атрымала Валерыя Лешчанка (спецыяльнасць «Усходазнаўства»). Мы віншуем Анастасію Ігнатовіч, пераможцу ў падсекцыі "Міжнароднае права" ў намінацыі «Лепшы навуковы даклад» і Кацярыну Зямскову за актыўны ўдзел у падсекцыі «Англійская мова і права» на 24-й Міжнароднай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў «Ламаносаў» (МДУ імя М.В. Ламаносава).

Мы ганарымся студэнтамі 3 курса і іх трэнерамі (спецыяльнасць "Міжнароднае права") Ганнай Зыкавай, Алісіяй Івановай, Кацярынай Лагвіновіч і Алёнай Прыходзька, якія ўвайшлі ў лік лепшых 16 каманд свету на Конкурсе ім. Джэсапа (Jessup International Law Moot Court Competition). Асаблівая падзяка камандзе студэнтаў (2 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права") і іх трэнерам Ірыне Галубіч, Станіславу Лашкевічу, Вользе Апімах, Крысціне Усачык, Анастасіі Вербановіч, якія бліскуча выступілі на міжнародных раўндах спаборніцтваў па медыя праву ім. Манро Прайса (Price Media Law Moot Court, (Оксфард, Вялікабрытанія)).

Падзяку кафедры атрымалі студэнты 3 курса Аліна Вайтуховіч, Беатрыс Тартак, Кацярына Зямскова, Анастасія Саўчанка за актыўны ўдзел у Міжнародным конкурсе праектаў на англійскай мове (МІПСА).

Спяшаемся павіншаваць студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Анастасію Пяхоту і Паўла Анціпіна, якія дастойна прадставілі наш універсітэт і факультэт у конкурсе па Міжнародным гуманітарным праве ім. Ф.Ф. Мартэнса. Анастасія была ўзнагароджана спецыяльным прызам як "выбітны ўдзельнік конкурсу". У якасці ўзнагароды – паездка ў Летнюю школу па Міжнароднаму публічнаму праву ў жніўні ў Маскву. На конкурсе па міжнародным камерцыйным арбітражы ім. Міхаіла Рыгоравіча Розенберга БДУ і факультэт міжнародных адносін прадстаўлялі 2 каманды. Каманда ў складзе студэнтаў 2-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Кацярыны Шышовай, Анастасіі Бабко, Влады Вашчылка і Вадзіма Рыбачука заняла ганаровае другое месца ў англамоўнай секцыі. Нашы віншаванні камандзе!

Віншуем усіх студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з паспяховым заканчэннем навучальнага года і жадаем ім новых творчых перамог і навуковых здзяйсненняў! 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 405 гасцей і ніводнага зарэгістраванага