Подождите, идет загрузка сайта ...

Дарагая Элізабэт!

Сумесная плённая праца на працягу ўсяго акадэмічнага года і нашы актыўныя зносіны ў вольны час падкажуць Вам, што гэта не проста форма ветлівасці, а наша шчырае стаўленне.

Ваш праграма на нашым факультэце паспяхова выканана, студэнты і выкладчыкі падзякавалі Вам за сумесную працу, і на нашым развітальным чаяванні Вы сказалі, што час праляцеў вельмі хутка. Мы згодныя, час сапраўды ляціць хутка. Цяжка ўявіць, што амаль прайшоў акадэмічны год з таго дня ў пачатку верасня, калі наша загадчыца кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Святлана Аляксееўна Дубінка прадставіла нам Элізабэт Льюіс, носьбіта мовы з ЗША, што праходзіць стажыроўку ў нашым універсітэце па праграме Фулбрайт (an English Teaching Assistant within Fulbright English Teaching Assistantship Program). Але за адведзены Вам тэрмін працы на нашай кафедры Вы паспелі зрабіць вельмі шмат. Вось толькі кароткі спіс мерапрыемстваў, якія Вы рыхтавалі і ў якіх прымалі самы непасрэдны ўдзел.

20 верасня 2018 г. Вы прынялі ўдзел у святкаванні Дня мытнай службы Рэспублікі Беларусь і павіншавалі студэнтаў і выкладчыкаў кафедры мытнай справы з прафесійным святам.

23 лістапада 2018 г. у клубе навуковых дыскусій нашай кафедры адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» з магістрам ў галіне міжнародных адносін з Вялікабрытаніі Аляксандрай Мэрфі. Абмяркоўваліся праблемы Брэксіта, а ўдзел гасцей даў усім прысутным магчымасць адчуць адрозненне паміж брытанскім і амерыканскім варыянтамі англійскай мовы. Дыскусія з удзелам двух носьбітаў мовы надзвычай спадабалася ўсім удзельнікам, і, мы ўпэўненыя, спрыяла ўдасканаленню гутарковых навыкаў нашых студэнтаў.

26 лістапада 2018 г. з вашай дапамогай і вашым актыўным удзелам на нашай кафедры прайшло наша ўласнае святкаванне Дня ўдзячнасці (Thanksgiving Day), падрыхтаванае дацэнтам Вольгай Юр'еўнай Шыманскай і старшым выкладчыкам Інгай Мікалаеўнай Пасейшвілі. Студэнты 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» і 1-2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні вашай прэзентацыі пра традыцыі гэтага свята і яго гісторыю. Сімвалам мерапрыемства стала Hand Turkey («далонька-індычка»), традыцыйны дзіцячы выраб да Дня ўдзячнасці. У дружнай абстаноўцы студэнты падзяліліся адзін з адным самым каштоўным – за што яны ўдзячныя больш за ўсё. А падчас чаявання з прысмакамі ўсе скарысталіся шанцам пагутарыць з Вамі як з носьбітам мовы і павіншаваць асабіста Вас, чалавека, які знаходзіўся далёка ад сваёй сям'і і сяброў, але для якога Дзень удзячнасці – нацыянальнае свята.

27 сакавіка 2019 г. на нашай кафедры прайшла IV Універсітэцкая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Мытная справа», арганізаваная пры падтрымцы Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь. Студэнты і выкладчыкі запомнілі Вашу выдатную, інфарматыўную і пазнавальную, артыстычна прадстаўленую, упрыгожаную жартаўлівымі амерыканскімі прымаўкамі прэзентацыю аб мытнай службе ЗША.

25 красавіка 2019 г. на нашай кафедры прайшла чарговая міжнародная вэб-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел магістранты спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах», студэнты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» нашага факультэта і студэнты Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Масква). Абмяркоўваліся такія актуальныя пытанні, як карпаратыўная культура розных прадпрыемстваў і кампаній, метадалагічныя падыходы ў ацэнцы эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці замежных прамысловых прадпрыемстваў, пытанні вербальных і невербальных сродкаў камунікацыі ў сферы бізнесу, міжнародны рынак транспартных паслуг, спосабы папярэджання канфліктаў у дзелавых зносінах і культурных бар'ераў у бізнэсе. У рамках гэтай вэб-канферэнцыі Вы выступілі з дакладам аб сучасным стане мытнай справы ў ЗША.

23 красавіка 2019 г. нашы студэнты і магістранты спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах» прадставілі на пасяджэнні ў рамках навуковай канферэнцыі стэндавыя даклады, абмеркавалі навуковыя праекты і вынікі сваіх даследаванняў. Разам з загадчыцай кафедры дацэнтам Святланай Аляксееўнай Дубінка і старшым выкладчыкам Аленай Вітальеўнай Пільгун Вы курыравалі гэта пасяджэнне і падзяліліся карыснымі парадамі адносна таго, як правільна прадстаўляць матэрыял падчас публічных выступаў. Ваш удзел у абмеркаванні стэндовых дакладаў падчас Poster session дазволіў усім прысутным праверыць свае моўныя і камунікатыўныя навыкі.

Мы не забудзем і Вашу дапамогу нашым выкладчыкам у аўдыторнай працы, і  прэзентацыі аб магчымасцях акадэмічнай мабільнасці ў рамках праграмы Фулбрайт, якія выклікалі жывую цікавасць аудыторыі, і прэзентацыі аб стравах амерыканскай кухні, аб правілах цытавання чужых работ ва ўласных эсэ, прэзентацыях і навуковых дакладах. Вы дапамаглі нам вырашыць спрэчкі, якія, здавалася, немагчыма вырашыць, і знайсці варыянты перакладу самым, здавалася, цяжкаперакладаемым з'явам. Мы ўсе ацанілі Вашу добразычлівасць, гатоўнасць дапамагчы, уменне ўсміхацца і радавацца нават дробязям. Мы кажам вам вялікі дзякуй!

Студэнты і выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА БДУ

А гэта ад нашых студэнтаў: ВІДЭА 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 807 гасцей і ніводнага зарэгістраванага