Замежныя студэнты БДУ Шамсудзінаў Дастанджан (Таджыкістан), Чжао Лян (Кітай), Такеда Нарыко (Японія) прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній". Да ўдзелу ў конкурсе студэнтаў падрыхтавалі Галіна Уладзіміраўна Варычэнка, Вікторыя Васільеўна Чупік, старэйшыя выкладчыкі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай.
Выступы нашых удзельнікаў прыцягнулі ўвагу аўдыторыі.
Шамсудзінаў Дастанджан:
Мір.
Сябры, я хацеў бы сёння пагаварыць з вамі пра мір. Я не раз задумваўся пра значэнне гэтага слова. А вы ведаеце, што значыць гэтае маленькае, кароткае простае слова? Я стаў надаваць яму асаблівае значэнне, калі стаў студэнтам. Зараз я вучуся на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мая спецыяльнасць —- "Міжнародныя адносіны", і я хачу стаць дыпламатам. Гэта выдатная і вельмі важная прафесія. Дыпламаты дапамагаюць вырашаць міжнародныя канфлікты, наладжваць сувязі і ўсталёўваць кантакты, развіваць сяброўскія адносіны, захоўваць, берагчы мір. Дык што ж гэта значыць «мір»? Мір у значэнні "свет" — гэта наша зямля, наша планета.
Свет — гэта людзі, якія жывуць у розных краінах і на розных кантынентах з розным колерам скуры!
Свет — гэта душа чалавека, яго ідэалы, яго каштоўнасці, яго таямніцы.
Свет — гэта сям'я, блізкія і любімыя людзі, усе, каго шануе чалавек.
Мір — гэта стан грамадства, жыццё без вайны, без варожасьці, без сварак.
Я прыехаў у Беларусь з Таджыкістана. Там мая радзіма, мая зямля, мая краіна, мой свет.
Чжао Лян:
Дзяўчына можа ўсё!
Дзяўчына мэтанакіраваная. Бачыць мэту — не бачыць перашкод. Таму ... на ўсе перашкоды і налятае, таму што іх не бачыць.
Дзяўчына збівае з ног. Абавязкова каго-небудзь ці што-небудзь збівае. Розумам і прыгажосцю ўжо дакладна.
Дзяўчына мірная істота. Страляе толькі вочкамі. Заўсёды трапляе.
А яшчэ дзяўчына сочыць за модай. І купляе, напрыклад, самыя прыгожыя туфлі. Шыкоўна. Не заўсёды зручна, праўда?
Сучасная дзяўчына — рознабаковая. З аднаго боку на яе паглядзі, з другога — прагажуня.
Дзяўчына добрая. А калі злая ... Не з той нагі ўстала ... не на тую мятлу села ... Яшчэ і паляцела не ў той бок ...
Такім чынам, партрэт дзяўчыны: Характар — сфармаваны ... Шкоднасць — падвышаная ... Таленты і крэатыў— бязмежныя ... Прыгажосць — натуральная ... Пяшчота — ўзнагарода ... Усмешка — зачараванне ...
Такеда Нарыко:
Хлеб, яйка, морква, буракі, пюрэ, кампот.
Як вы думаеце, што гэта?
Гэта таксама сушы.
Кухары-гумарысты прыгатавалі сушы з незвычайных інгрэдыентаў. Але японцу не смешна. Каменны твар. А сам сабе: ці лаецца, ці моліцца.
Сушы з насякомымі. Свецяцца сушы з ГМА. Хто хоча паспрабаваць? Свет прымае. Радуецца новай страве. І ўсё роўна, з чаго і як яе прагатавалі. Крэатыўныя сушы. А японцы беражліва і паважна ставяцца да традыцый. Для японцаў не ўсе сушы – сушы.
У Японіі – гэта дарагая страва, якую не кожны можа сабе дазволіць і не кожны дзень.
Раней кухары вучыліся гатаваць сушы 10 гадоў. Цяпер стала лягчэй. 2 гады кухар вучыцца гатаваць рыс і яшчэ тры гады рыбу. У Японіі нікому не прыйдзе ў галаву гатаваць нігіры сушы дома. Гэту страву можа прыгатаваць толькі майстар.
Гэта не проста ежа – гэта сімвал Японіі.
Каб пакаштаваць сапраўдныя сушы, трэба зрабіць тры крокі.
Крок першы. Купіць квіток у Японію.
Крок другі. Пазбавіцца ад пахаў. Ніякага парфума, ніякага манікюру. Нават калі гэта дарагія французскія духі ці модны манікюр, вас не пусцяць у рэстаран. Уваход з староннімі пахамі забаронены.
Крок трэці. Хуткасць. Секунда – густ сыходзіць. Ніякіх фота, ніякага інстаграма. Не трэба бмаркдзіць. Адчуеце паўнату густу – гэта мінімальны этыкет і павага да майстроў.
У свеце сушы – гэта проста мода без зместу. А ў Японіі – гэта шматвяковая традыцыя, напоўненая глыбокім сэнсам.
Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца:
- фарміраванне ў моладзі спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, лідарскіх якасцяў;
- авалоданне мастацтвам пераконваць, прафесійна адстойваць погляды ў спрэчках і дыскусіях;
- павышэнне агульнага культурнага ўзроўню моладзі.
Канкурсантаў ацэньвала журы па наступных крытэрах:
- Адпаведнасць абранай тэме.
- Структура маўлення.
- Сіла пераканання; здольнасць уздзейнічаць на аўдыторыю ўсім наяўным арсеналам рытарычных сродкаў (power of persuasion).
- Мова. Стыль.
- Граматычная і фанетычная правільнасць маўлення.
- Маўленчае паводзіны.
- Своеасаблівасць выканання.
Высокі ўзровень прамоўніцкага майстэрства прадэманстравалі замежныя студэнты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Каманда БДУ прадставіла змястоўныя, эмацыйныя, пранікнёныя, глыбокія прамоўніцкія прамовы, якія аказалі незыбыўнае ўражанне на ўсіх прысутных і былі высока ацэнены членамі журы.
Віншуем лаўрэатаў конкурсу! Жадаем поспехаў і новых дасягненняў!
{gallery}2019/2019_05_25{/gallery}