Select your language

15 мая 2019 года на факультэце міжнародных адносін БДУ пачаў працаваць Сертыфікацыйны цэнтр па французскай мове

Гэта першая ў Беларусі прафесійная арганізацыя па правядзенні міжнародных экзаменаў, якія суправаджаюцца выдачай дыплома Гандлёва-прамысловай палаты Парыжа. Гэты цэнтр адкрыты як для студэнтаў нашага факультэта, так і для ўсіх жадаючых далучыцца да французскай культуры і вывучаць французскую мову (па напрамках міжнародныя адносіны, міжнародны бізнэс і міжнародны турызм).

Спадар Дзідзье Канес, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, які наведаў урачыстае адкрыццё Сертыфікацыйнага цэнтра, адзначыў, што дыплом, атрыманы па заканчэнні навучання, прызнаецца французскімі прадпрыемствамі.

У французскім пасольстве разлічваюць, што дзякуючы гэтаму новаму інструменту франкамоўных спецыялістаў у Беларусі стане больш. Гэта паспрыяе далейшаму збліжэнню нашых краін.