З 17 па 19 мая на базе адпачынку «Высокі бераг» прайшло спартыўна-турыстычнае мерапрыемства БРСМ БДУ – традыцыйны студэнцкі турслёт «Высокі бераг – 2019».
Залікі і экзамены зусім блізка, але ўсё ж час яшчэ ёсць (хоць нехта ўжо і здае сесію), таму студэнты БДУ пакінулі ў Мінску ўсё неадкладныя справы і прыехалі ў Стаўбцоўскі раён спаборнічаць, адпачываць і камунікаваць!
Тры дні напружаных спаборніцтваў, прахалодныя ночы ў намётавым лагеры, а таксама цікавы творчы вечар, бардаўскія песні пад гітару, мора сонца, усмешак і добрага настрою сустрэлі ўдзельнікаў на беразе Нёмана!
Тут сабраліся самыя яркія, крэатыўныя і таленавітыя студэнты БДУ, уключаючы і наш факультэт.
На працягу трох дзён каманды спаборнічалі дэманструючы свой спрыт, знаходлівасць, уменне выжываць у экстрэмальных умовах: праходзілі туртрапу, удзельнічалі ў спартыўным арыентаванні, у спаборніцтве на байдарках. Дарэчы, у спаборніцтве на байдарках быў пастаўлены рэкорд! Дыстанцыю пераадолелі за 2 хвіліны 2 секунды!
Удзельнікі атрымалі магчымасць праявіць і свае творчыя здольнасці пры прадстаўленні каманды і падрыхтоўцы творчых нумароў. Таксама спявалі песні ля вогнішча, гулялі ў лазертаг і валейбол.
Каманда БРСМ нашага факультэта заняла другое месца ў агульным заліку, саступіўшы Інстытуту бізнесу БДУ, а трэцяе месца заняла каманда біялагічнага факультэта!
Віншуем ўсе каманды, усіх удзельнікаў і жадаем далейшых поспехаў і больш перамог!
Фота: Данііл Гарабец, Валерыя Трыфанава, Дар'я Хмяльніцкая.
{gallery}2019/2019_05_19{/gallery}