18 мая адбылося паседжанне клуба "Дзелавыя зносіны" (кіраўнік — старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч). Госцем сустрэчы стаў выпускнік БДУ 2011 гады Аляксей Сініца, начальнік аддзела праектнай работы і аналізу бізнес-працэсаў у транспартна-лагістычнай Групе кампаній TELS.
Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" атрымалі ўнікальную магчымасць даведацца з першых вуснаў аб інавацыйным кірунку праектнага менеджменту пад назвай «agile», які ўзнік у сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння як сістэма эвалюцыйных метадаў кіравання праектамі. Наш госць хацеў правесці гэтую сустрэчу ў максімальна актыўнай і цікавай форме, таму не спыняўся падрабязна на гісторыі «agile» і амаль адразу перайшоў да аднаго з самых папулярных яго разнавіднасцяў, вядомаму як «scrum».
Асаблівасць «scrum» заключаецца ў тым, што сёння ён ужываецца ў розных галінах бізнесу і дазваляе хутчэй і больш эфектыўна выконваць задачы шляхам разбіўкі працоўнага працэсу на роўныя адрэзкі — спрынты (sprints). Акрамя схемы, якая наглядна адлюстравала ўсе , што ўваходзіць у паняцце «scrum», Аляксей падрыхтаваў для ўдзельнікаў сустрэчы настольную гульню, якая імітуе працу над праектам па scrum-прынцыпам і дазваляе засвоіць тэорыю на ўласным вопыце.
Каманды, якія складаліся з 5-6 чалавек атрымалі спецыяльныя гульнявыя карткі з задачамі, а таксама рознымі падзеямі, якія могуць паўплываць на працэс працы як станоўча, так і адмоўна. Усім удзельнікам трэба было запланаваць і правесці тры спрынта, на працягу якіх яны вырашалі ўзнікаючыя праблемы, а затым аналізавалі вынікі і ўносілі ў свой план карэктывы, словам, працавалі як самая сапраўдная scrum-каманда.
У канцы сустрэчы наш госць падвёў вынікі і пракаментаваў працу кожнай каманды, паказаўшы на дапушчаныя памылкі, і адказаў на пытанні аўдыторыі.
Тэкст: Анастасія Дзяргай
Фота: Кацярына Пацюк
{gallery}2019/2019_05_18{/gallery}