21 мая 2019 студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» наведалі з візітам горад Брэст. Праграма візіту была дастаткова насычанай і пазнавальнай. Студэнты наведалі сярэднюю школу № 1 г. Брэста, дзе арганізаваны і функцыянуе спецыялізаваны мытны клас. У ходзе экскурсіі азнаёміліся са структурай школы, асаблівасцямі навучання навучэнцаў спецыялізаванага мытнага класа. У сваю чаргу студэнты распавялі школьнікам пра асаблівасці навучання на спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА БДУ.
Таксама студэнты з вучэбна-азнаямляльнай экскурсіяй наведалі міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Брэст" Брэсцкай мытні, дзе азнаёміліся са структурай пункта пропуску і алгарытмам правядзення мытных аперацый.
Напраканцы паездкі студэнты наведалі Музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў. Гэта адзіны ў Беларусі музей, уся экспазіцыя якога складаецца з твораў мастацтва і прадметаў антыкварыяту, затрыманых мытнымі органамі пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу.
Дадзеная паездка з'яўляецца адным з кірункаў развіцця прафарыентацыйнай работы кафедры мытнай справы ФМА, практыкаарыентаванасці навучання на спецыяльнасці «Мытная справа», а таксама служыць прыкладам актыўнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, ВНУ і мытных органаў на шляху падрыхтоўкі кадраў для мытнай службы Рэспублікі Беларусь.