Запрашаем наведаць мерапрыемства «Ноч Будапешта», прысвечанае турыстычным, культурным і гастранамічным каштоўнасцям венгерскай сталіцы, якое адбудзецца 31 мая 2019 года.
Месца правядзення мерапрыемства: Нацыянальны гістарычны музей (вул. Карла Маркса, 12, (вэб-сайт: histmuseum.by)
Дата правядзення: 31 мая 2019 (пятніца) 20.00—24.00
Абноўленая праграма мерапрыемства ТУТ
З 20:00 у бесперапынным рэжыме будуць арганізаваны паказ відэасюжэтаў пра Будапешт, турыстычны куток, Будапешцкі кніжны бар з перакладзенымі на рускую мову творамі венгерскіх аўтараў, «паскораны курс венгерскай мовы», куток кубіка Рубіка, палаткі рамеснікаў. Пасольства Венгрыі будзе рада бачыць Вас на ўрачыстым мерапрыемстве.
Для бясплатнага ўваходу просім Вас прынесці з сабой і прад'явіць на ўваходзе прыкладзеную афішу-запрашэнне.