Подождите, идет загрузка сайта ...

16 мая на ФМА адбылося завяршальнае 2018–2019 навучальны год мерапрыемства студэнцкага аб'яднання СТАРТ «Мадэляванне перамоў па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны».

Каманды студэнтаў 1-3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" сфармавалі пяць дэлегацый дзяржаў, палітычных утварэнняў, непасрэдна і апасродкавана ўцягнутых у канфлікт. Адна з каманд мадэлявала перамоўныя пазіцыі экспертнай групы АБСЕ. Распрацоўку сцэнарыя ўзначаліў член Савета СТАРТа студэнт 4 курса Багдан Пятрашка.

Прадметам абмеркавання сталі наступныя пытанні: захаванне рэжыму спынення агню і вывад незаконных узброеных фарміраванняў з тэрыторыі ўсходняй Украіны, рашэнне пытанняў самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, распрацоўка прапаноў па механізме абмену ваеннапалоннымі і вызвалення закладнікаў і асоб, якія ўтрымліваюцца незаконна, а таксама прыняцце прапаноў для распрацоўкі дарожнай карты па аднаўленні эканамічнага патэнцыялу Данбаса.

Па ліку прапанаваных пытанняў перамовы прайшлі ў фармаце чатырох пасяджэнняў. На кожным пасяджэнні прагучалі пазіцыйныя даклады дэлегацый, па якіх разгарнулася напружаная дыскусія. Для пошуку аптымальных рашэнняў мадэратары Жарыкава Таццяна, Клачкова Кацярына, Арзамазава Арына, Рустам Рэджэпаў, Анастасія Галадок дапускалі як фармальныя, так і нефармальныя дэбаты. Канкрэтныя прапановы для вырашэння канфлікту ставіліся на галасаванне. Рашэнне прымалася простай большасцю галасоў, у выпадку роўнай колькасці галасоў «за» і «супраць» прапанову адхілялі.

Каманды актыўна ўзаемадзейнічалі адзін з адным, цалкам уваходзячы ў атмасферу дыпламатычных дэбатаў, старанна захоўваючы пры гэтым адведзеныя ім ролевыя пазіцыі. Канструктыўнасць іх аргументаў і абгрунтаванасць пунктаў гледжання зацікавіла б рэальных актораў перамоўнага працэсу. Яны прадэманстравалі выдатныя прафесійныя задаткі будучых міжнароднікаў. Эмацыйнасць дыскусіі па-сапраўднаму напружвала канкурэнтную атмасферу і дух перамоваў.

Завяршэннем перамоў стала вызначэнне рэйтынгу перагаворшчыкаў. Памятнымі сертыфікатамі ўзнагароджаны студэнты ўсіх пяці каманд. А лепшай сярод іх тайнае галасаванне вызначыла каманду, якая прадстаўляла ЛНР і ДНР, у складзе Гламбоцкай Кацярыны, Казлоўскага Кірыла, Курыла Кірыла, Пятровіча Іллі і Галачкінай Ганны. У персанальным рэйтынгу лепшым дэлегатам названы прадстаўнік каманды АБСЕ Бабіна Данііл. Захаваць высокі эмацыйны напал гульні дапамагла актыўная рэпарцёрская дзейнасць групы СМІ ў складзе Кусойць Аліцыі, Слесаровіча Максіма, Велімовіч Лізаветы. Аргкамітэт гэтай навукова-пазнавальнай гульні ўзначальваў загадчык кафедры міжнародных адносін праф. М.Э. Часноўскі.

Па завяршэнні мерапрыемства адбыліся выбары новага складу Савета СТАРТа. Члены ранейшага складу вось-вось атрымаюць дыпломы спецыялістаў і пакінуць родны факультэт. Аснову новага складу сфармавалі студэнты 2-га курса, узначаліла Савет Юлія Буяноўская. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага