У рамках тыдня студэнцкай навукі на ФМА адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" з Элізабэт Льюіс, стыпендыятам праграмы Фулбрайта (Fulbright), найбуйнейшай з фінансуемых урадам ЗША міжнародных абменных праграм у галіне адукацыі, накіраванай на ўмацаванне культурна-акадэмічных сувязяў паміж грамадзянамі ЗША і іншых краін. Сустрэча была арганізавана старэйшымі выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Н. І. Чарнецкай, Н. А. Касцеравай, Р. Г. Рамановіч.
У ходзе прэзентацыі Элізабэт распавяла пра асаблівасці навучання ў амерыканскім каледжы, у прыватнасці, аб працэсе напісання эсэ, рэфератаў і іншых прац, аб працэсе збору інфармацыі і цытаванні. У час размовы былі закрануты такія аспекты, як віды збору інфармацыі, яе апрацоўка, важнасць цытавання і правілы яго афармлення і ўплыў самастойнай апрацоўкі дадзеных на вынікі праходжання курсаў і набыццё ведаў.
Акрамя таго, Элізабэт падзялілася сваім вопытам удзелу ў праграме мабільнасці Фулбрайт і распавяла пра іншыя магчымасці навучання ў ЗША для студэнтаў і магістрантаў.
Студэнты праяўлялі актыўнасць і зацікаўленасць на працягу ўсяго мерапрыемства, жыва цікавіліся тэмай. У выніку, прысутныя атрымалі дадатковыя веды аб навучанні ў ЗША і матывацыю працягваць вывучэнне англійскай мовы з выкарыстаннем карэктнага цытавання.